22 студзеня навучэнцы наведалі музейны пакой этнаграфіі, у якім знаходзіцца калекцыя гісторыі і культуры беларускага народа. Студэнты з цікавасцю аднесліся да ўсіх экспанатаў. Тут знайшлі сваё месца сялянскае адзенне, абутак, самапрадкі, ткацкі стан, посуд, дзяжа, ручнікі і многія іншыя прадметы. Асабліва зацікавіла навучэнцаў гісторыя пра ручнікі, пра адзенне беларусаў, іх прылады працы і быту. Хацелася патрымаць у руках кожны экспанат і паслухаць аповед пра яго.

Цікава сустрэцца з гісторыяй свайго народа.
 
IMG_20210122_150510.jpg  IMG-d33003e86c0475f96664f724d629279f-V.jpg
 
IMG-e300d4811ab90ae4dd288a4183f7d08b-V.jpg  IMG-4c5772c763aa9f9a795df0ff6bd5a8f3-V.jpg