17 сакавіка а 18:00 гадзіне ў актавай зале педагагічнага інтэрната прайшо мерапрыемства “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, якое праводзіла выхавацель Паўлюшчанка А.Р. У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы розных курсаў і груп. Прыемна было бачыць у актавай зале і выкладчыкаў педагагічнага каледжа.

Навучэнцы чыталі вершы аб Беларусі, прагучала песня “Спадчына” ў выкананні Сарыевай Камілы.

Вялікую ўвагу на мерапрыемстве ўдзялілі інфармацыі аб сімвалах Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Цікава было паслухаць інфармацыю аб дзяржаўнай сімволіцы спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і культуры па справах моладзі Лоеўскага райвыканкама Суржык Ірыну Міхайлаўну.

Уся ўвага мерапрыемства была скіравана на фарміраванне нацыянальнай свядомасці, выхаванне любові да роднага краю, яго цяперашняга і будучага, гонару за сімвалы Рэспублікі Беларусь, пачуцця патрыятызму.

Мерапрыемства захапіла ўсіх, ніхто не застаўся раўнадушным.

IMG_0193.JPG  IMG_0201.JPG

IMG_0192.JPG  IMG_0189.JPG

IMG_0185.JPG  IMG_0181.JPG

IMG_0179.JPG  IMG_0178.JPG

IMG_0174.JPG  IMG_0173.JPG

IMG_0172.JPG  IMG_0231.JPG

IMG_0227.JPG  IMG_0221.JPG

IMG_0215.JPG  IMG_0208.JPG

IMG_0206.JPG  IMG_0203.JPG